Міжнародны «Caritas» заклікае «не зачыняць межы для бежанцаў» |
27.02.2016 09:12 |
«Еўропа пакутуе ад крызісу салідарнасці з бежанцамі, якія пакідаюць вайну і стукаюць у нашыя дзверы», — кажа Патрык Нікалсан з Міжнароднага дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas». Пасля прыняцця рашэння аўстрыйскіх уладаў аб увядзенні абмежавання на колькасць бежанцаў і аб’явы аб правядзенні рэферэндуму ў Венгрыі на ўвядзенне абавязковых квот бежанцам абмежаванні пачынаюць уводзіць балканскія краіны, якія ляжаць на шляху бежанцаў. Напрыклад, грэка-македонскую мяжу могуць перакрочваць бежанцы з Сірыі і Ірака, якiя маюць сапраўдныя дакументы. «Стварыўся эфект даміно», — адзначае Патрык Нікалсан, занепакоены тым, што ў ахопленай крызісам Грэцыі «закрыты тысячы людзей» без адведзеных месцаў пражывання, харчавання, доступу да вады і г.д. У Ідамені, недалёка ад мяжы з Македоніяй, створаны часовы лагер для бежанцаў, якія чакаюць перасячэння мяжы. «Сітуацыя змяняецца вельмі хутка, "Caritas" кантралюе яе і гатовы прыняць меры як у Грэцыі, так і ў балканскіх краінах», — запэўніў Патрык Нікалсан. Да гэтага часу «Caritas» размеркаваў сярод бежанцаў больш за мільён харчовых пасылак, гігіенічных пакетаў, прапанаваў ім медыцынскую і псіхалагічную дапамогу. У сваю чаргу, еўрапейскі «Caritas» лічыць, што «ЕС павінен аддаваць прыярытэт жыццю і правам чалавека, а не кантролю мяжы». «Мігранты не з’яўляюцца "патокам" або "ўварваннем", гэта ў першую чаргу мужчыны, жанчыны і дзеці, якія патрабуюць дапамогі. "Крэпасць Еўропа" не павінна заахвочваць гэтых людзей рызыкаваць уласным жыццём, каб дабрацца да яе», — пераконвае каталіцкая дабрачынная арганізацыя. Паводле Kai.pl (MV) |