Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дыяцэзія Мюнстара завяла ўласны Snapchat-акаўнт
29.02.2016 17:02

Дыяцэзія Мюнстара стала першай у Германіі, якая 29 лютага завяла ўласны акаўнт у cпецыяльным App-дадатку да смартфонаў Snapchat. Прысутнасць дыяцэзіі ў гэтай мабільнай праграме па абмене хуткаснымі паведамленнямі будзе адміністравацца адмысловай камандай, якая будзе паведамляць пра найбольш важныя касцёльныя падзеі.

Акрамя навін пра будучыя мерапрыемствы карыстальнікі Snapchat таксама змогуць даваць свае парады.

«Мы хочам прапанаваць аўтэнтычны і крэатыўны кантэнт, аднак таксама адкрыць такі канал, каб карыстальнікі змаглі напрамую пісаць нам і быць з намі ў кантакце», — тлумачыць мэты дыяцэзіі рэдактар сацыяльных медыя Сара Штобер.

Паводле яе слоў, сёння, дзякуючы прысутнасці дыяцэзіі Мюнстара ў твітары і фэйсбуку, каталіцкія навіны дасяжныя тысячам падпісчыкаў, у ліку якіх падлеткі і моладзь, якія сёння найбольш актыўныя і ў Snapchat.
«Мы хочам спрабаваць сябе ў розных фарматах», — дадае Штобер.

Асаблівасць кароткіх паведамленняў Snapchat у іх кароткай жыццяздольнасці: перасланыя тэксты, фотаздымкі і відэа застаюцца бачнымі ў атрымальнікаў толькі некалькі секунд, пасля чаго праграма іх сцірае.

Сёння па ўсім свеце Snapchat выкарыстоўвае больш за 100 мільёнаў чалавек.

Сара Штобер і яе калегі імкнуцца паказаць карыстальнікам канала Snapchat «дыяцэзію знутры — па-за кулісамі». Пры гэтым рэдактары будуць не толькі паведамляць пра нейкія падзеі і сустрэчы, аднак таксама прымаць да ведама заўвагі і пытанні іншых карыстальнікаў.

Ілья Лапато паводле katholisch.de

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.