Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Штутгарце прайшла акцыя супраць гендарных новаўвядзенняў у школьнай праграме
02.03.2016 09:41

У Штутгарце 28 лютага прайшла акцыя пратэсту супраць новаўвядзенняў у школьнай праграме, якія датычаць аднаполых шлюбаў. Бацькі школьнікаў лічаць, што з вучнямі сярэдняй школы не варта абмяркоўваць гэтыя тэмы.

Перашкодзіць правядзенню мерапрыемства спрабавалі ЛГБТ-актывісты. У выніку сутычак з паліцыяй пацярпела не менш за 18 чалавек.

Прафесар Тэхнічнага ўніверсітэта Дрэздэна Вернер Патцэльт лічыць, што ўсё гэта з’яўляецца сведчаннем сур’ёзных культурных сутыкненняў паміж рознымі слаямі нямецкага грамадства, і папярэджвае, што падобныя інцыдэнты могуць паўтарыцца.

Улады Штутгарта хочуць зацвердзіць новую школьную праграму, якая ўключае ў сябе вытрымкі пра «сексуальную рознабаковасць» — дзецям будуць распавядаць не толькі пра сямейныя пары, якія яднаюць мужчыну і жанчыну, але і аднаполыя шлюбы. Актывісты і мясцовыя жыхары не згадзіліся з такімі навацыямі і правялі акцыю пратэсту.

«Тое, што мы ўбачылі ў Германіі, — гэта свайго роду культурныя сутыкненні паміж тымі, хто хоча падтрымаць традыцыйную сям’ю і традыцыйную нямецкую культуру, і тымі, хто кажа, што Германіі неабходна мультыкультурнае і мультыэтнічнае іміграцыйнае грамадства», — дадаў сацыёлаг Патцэльт.

На яго думку, нягледзячы на тое, што ў цэлым немцы не выступаюць супраць нетрадыцыйных адносін, далёка не ўсе згодныя з тым, што вывучэнне гэтай тэмы павінна ўваходзіць у школьную адукацыю. Усё гэта выклікала дыскусію ў пытанні, ці ёсць у бацькоў права ўплываць на адукацыйныя праграмы для сваіх дзяцей.

Паводле sobor.by (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.