Італія: у знак салідарнасці з бежанцамі тры святары жывуць у палатцы |
02.03.2016 09:06 |
Палатка пастаўлена перад касцёлам св. Зянона ў Амбівэрэ ў правінцыі Бергама, дзе служыць адзін з гэтых святароў. Астатнія служаць у суседніх парафіях Мапэллы і Вальтрыгэ. Святары падкрэсліваюць, што яны хочуць прыцягнуць увагу мясцовых уладаў да праблем, з якімі штодзень змагаюцца бежанцы, а таксама нагадаць вернікам пра неабходнасць канкрэтных жэстаў салідарнасці. Матрац на зямлі, пітная вада, сухі паёк і біяпрыбіральня — гэта рэальнасць, у якой яны жывуць у велікапосны перыяд. Парафіяне ў цэлым падтрымліваюць гэты правакацыйны жэст, нагадваючы, аднак, што не Касцёл, а дзяржава павінна эфектыўна вырашаць праблемы мігрантаў. Паводле kai.pl, (AYU) |