У Іраку ўводзяць пакаранне для службовых асобаў, якія прысвойваюць маёмасць хрысціян |
02.03.2016 11:27 |
Службовыя асобы, якія прысвойваюць дамы і землі хрысціян, будуць строга пакараны звальненнем. Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Ірака Хайдэр Замілі. Ён пацвердзіў, што такое махлярства ў дачыненні да паслядоўнікаў Хрыста на самой справе адбылося. Акрамя штрафаў карумпаваным палітыкам, іракскія ўлады ўвялі новае заканадаўства, якое прадугледжвае падпісанне дакумента на куплю нерухомасці, які гаворыць пра тое, што былы ўладальнік фактычна даў згоду на продаж.
Член партыі Асірыйскага дэмакратычнага руху парламента Ірака Імад Юкгана звярнуў увагу на прысваенне маёмасці хрысціян з дапамогай падкупленых чыноўнікаў, якое адбываецца ўжо два гады. Ён прывёў у прыклад шэраг такіх выпадкаў у іракскай правінцыі Ніневія, якія адбываліся яшчэ да акупацыі правінцыі так званай «Ісламскай дзяржавай».
Член партыі Асірыйскага дэмакратычнага руху парламента Ірака Імад Юкгана Гэтыя незаконныя дзеянні справакаваны тым, што многія ўладальнікі на працягу некалькіх гадоў знаходзіліся ў эміграцыі. Хрысціянскі палітык звярнуўся да хрысціян, якія пражываюць за межамі краіны, каб пацвердзілі правы на сваю нерухомасць, выкарыстоўваючы для гэтай мэты таксама пасрэдніцтва іракскіх пасольстваў. Ён заклікаў ісламскія рэлігійныя ўлады прыняць прававыя рашэнні, якія асуджаюць экспрапрыяцыю маёмасці іракскіх хрысціян. Паводле Deon.pl (MV) |