Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Spotlight»: прыйшоў час, каб абараніць дзяцей і аднавіць веру
03.03.2016 10:31

 

«Папа Францішак: прыйшоў час, каб абараніць дзяцей і аднавіць веру», — словы Міхаэля Шугарэ, прадзюсара фільма «Spotlight», які атрымаў «Оскар» за лепшы фільм года.

Фільм распавядае пра расследванне журналістаў газеты «The Boston Globe», падчас якога стала зразумела, што некаторыя святары Бостанскай мітраполіі былі заўважаны ў сексуальным гвалце ў дачыненні да дзяцей.

На словы прадзюсара спаслаўся ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё езуіт а. Ганс Зольнэр, член Папскай рады па абароне непаўналетніх.

Айцец Ганс Зольнер, прафесар псіхалогіі і віцэ-рэктар Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта, падкрэсліў, што ў апошнія гады Касцёл, як ніякая іншая ўстанова, здзейсніў вялікую працу па стварэнні норм і прынцыпаў кантролю, каб прадухіліць паўтарэнне падобных злачынстваў у будучыні: «Пасыл фільма такі ж, як той, што Касцёл робіць ужо з 2002 года, ці дакладна ў той жа самы час, калі адбыліся падзеі, пра якія распавядае фільм».

«З канца 90-х гадоў кардынал Ёзаф Ратцынгер у якасці прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння падкрэсліў, што Касцёл не можа больш талерантна ставіцца да гэтых злачынстваў, як і да іх прыкрыцця біскупамі. Такім чынам кардынал Ратцынгер, а пазней як Папа Бэнэдыкт XVI, зрабіў шмат, каб стварыць у Касцёле спецыяльную інстытуцыю па барацьбе з гэтымі парушэннямі. Затым Папа Францішак працягнуў лінію Папы Бэнэдыкта XVI, яшчэ больш узмацняючы законы Касцёла і стварыўшы Папскую раду па справах непаўналетніх», - дадаў а. Ганс Зольнер.

Некалькі дзён таму арцыбіскуп Мальты Чарльз Шыклуна, які на працягу многіх гадоў быў пракурорам падчас працэсу педафіліі сярод святароў, сказаў, што «рэкамендаваў бы паглядзець "Spotlight" усім, і біскупам уключна», таму што фільм заахвочвае, каб Касцёл быў празрыстым у пытаннях, звязаных з педафіліяй, і змагаўся супраць яе да таго часу, пакуль яе ў сабе цалкам не знішчыць.

Арцыбіскуп Зольнер дадаў, што нельга хаваць такія справы пад дыван, спадзеючыся, што справа ўціхне, бо пазней ці раней мы зноў павінны будзем з ёй сутыкнуцца.

Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.