Дзень 7 чэрвеня стане ўспамінам благаслаўлёных францішканаў Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага |
04.03.2016 12:08 |
Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў прыняла рашэнне, што літургічны ўспамін першых польскіх місіянераў, благаслаўлёных мучанікаў аа. Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага OFMConv, будзе адзначацца кожны год 7 чэрвеня. Гэта дзень прыняцця імі пасвячэнняў: айца Міхала — дыяканскага, айца Збігнева — прэзбітэрскага. Кангрэгацыя выслухала просьбу айцоў францішканаў з Кракава і пагадзілася на гэты дзень у літургічным календары, таму што ў сам дзень смерці мучанікаў — 9 жніўня — у Польшчы адзначаецца ўспамін Эдзіты Штайн.
«Святая Імша — гэта адвольны ўспамін. На месцы ж смерці і пахавання мучанікаў, у Пар’якота, гэты дзень будзе адзначацца як абавязковы ўспамін. Толькі ў касцёлах са згоды Кангрэгацыі святая Імша можа мець значэнне свята», — паведаміў а. Анжэло Палеры, генеральны пастулатар францішканаў.
Місіянеры-францішкане з Кракава а. Збігнеў Стшалкоўскі і а. Міхал Тамашак былі забіты тэрарыстамі мааісцкай арганізацыі «Светлы шлях» 9 жніўня 1991 года ў Пар’якота (Перу). Рашэннем Папы Францішка 5 снежня 2015 года яны былі далучаны да благаслаўлёных. Паводле Deon.pl (MV) |