Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Чылі будуюць капліцу па праекце Антоніо Гаўдзі
04.03.2016 12:54

Хаця каталонскі архітэктар Антоніо Гаўдзі і Карнет памёр 90 гадоў таму, яго праекты ўсё яшчэ рэалізуюцца. У чылійскім горадзе Ранкагуа будзе ўзведзена капліца Маці Божай Анёльскай (Капілья-дэ-Нуэстра-Сеньёра-дэ-Лос-Анджэлес).

Будаўніцтва святыні плануецца скончыць да канца 2017 года. Гэта будзе першы праект Антоніо Гаўдзі, рэалізаваны за межамі Іспаніі.

Праект капліцы ў Ранкагуа, размешчанай ў 100 км на поўдзень ад сталіцы Санцьяга-дэ-Чылі, быў створаны ў 1922 году па просьбе францішканіна, айца Аранда Анджэліка, які ў сваю чаргу абяцаў маліцца за Гаўдзі.

Архітэктар прыняў гэты незвычайны заказ 30-метровай капліцы, увянчанай тыповым для яе крыжам. У 20-х гадах ХХ стагоддзя капліца так і не была ўзведзена.

Будаўніцтва пачалося толькі ў 1996 годзе. Святыня будзе часткай каталонскага парка.

Паводле кai.pl

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.