Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Францыя: Касцёл абараняе мігрантаў з Кале
04.03.2016 14:30

Людзі не могуць быць пешкамі ў нейкай гульні. Трэба шанаваць іх асобу і дапамагчы ім пераадолець цяжкасці, з якімі яны сустракаюцца.

Такім чынам Касцёл у Францыі стаў у абарону мігрантаў, якія пражываюць у лагеры ў Кале, вядомым пад назвай «Джунглі».

Французскія ўлады праводзяць яго ліквідацыю, спрабуючы перавесці каля чатырох тысяч мігрантаў у іншыя гарады. Гэта прыводзіць да моцных пратэстаў і беспарадкаў; значная частка бежанцаў замест таго, каб змяніць лагер, проста ўцякла.

Мясцовы біскуп Жан-Поль Ягер падкрэслівае, што трагедыя Кале з’яўляецца толькі адлюстраваннем падобных трагедый, якія адбываюцца ва ўсім свеце. Іерарх адзначае, што гэта даказвае неэфектыўнасць міжнароднай палітыкі, калі гаворка ідзе пра барацьбу з рэальнымі прычынамі міграцыі: вайной, пераследам, беднасцю.

Гэтая сітуацыя, паводле слоў біскупа, паказвае на велізарныя намаганні з боку бежанцаў, якія, нягледзячы на цяжкія ўмовы, вядуць штодзённую барацьбу за захаванне чалавечай годнасці.

Паводле Deon.pl

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.