У Брытаніі хрысціяніна знялі з авіярэйса з-за намеру памаліцца |
07.03.2016 10:06 |
Кур’ёз адбыўся ў аэрапорце брытанскага горада Лутан з бізнес-аналітыкам і хрысціянінам з Лондана Лаолу Апебійі. Паліцыя вывела яго з самалёта пасля таго, як адзін з пасажыраў прачытаў паведамленне ў яго тэлефоне, прысвечанае малітве. Пра гэта інфармуе «Интерфакс» са спасылкай на газету «Cardian». Лаолу Апебійі, які паходзіць з Нігерыі, прынялі за тэрарыста. На допыце мужчына распавёў, што хацеў арганізаваць малітву з сябрамі ў папулярным дадатку для смартфонаў «WhatsApp», і паказаў Біблію, якая ляжала ў яго сумцы. Паліцыя адпусціла яго, але пілот самалёта адмовіўся пускаць гэтага пасажыра на рэйс, і ён быў вымушаны больш за тры гадзіны чакаць наступнага вылету. «Калі б нават я быў мусульманінам, было б даволі несправядліва так са мной абыходзіцца. Не думаю, што хтосьці заслугоўвае такіх адносін, незалежна ад веравызнання. Калі мы і далей будзем праяўляць нецярпімасць і ірацыянальны страх, тэрарысты сапраўды дасягнуць сваёй мэты», — заявіў Лаолу Апебійі. Паводле «Интерфакс», (MV) |