Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Канады выступаюць супраць эўтаназіі
07.03.2016 10:57

«Памерці — гэта не тое самае, што быць забітым», — гэтымі словамі кардынал Томас Крыстафер Колінз распачаў свой выступ у дэбатах на тэму легалізацыі эўтаназіі, якія працягваюцца ўжо даволі доўгі час.

Заява арцыбіскупа Таронта з’яўляецца прамым адказам на адпаведны даклад спецыяльнага камітэта мясцовага федэральнага ўраду адносна медыцынскай дапамогі ў смерці, апублікаваны 25 лютага.

Ва ўрадавым дакуменце «рэкамендавана», каб «эўтаназія была даступная для людзей, якія пакутуюць на псіхічныя захворванні». Яшчэ адна прапанова заключаецца ў распрацоўцы на працягу трох гадоў закона, які б дазваляў такую практыку і для асобаў, маладзейшых за 18 гадоў.

У гэтых выпадках кожны медыцынскі работнік будзе абавязаны прадастаўляць медыцынскую дапамогу пацыентам, якія будуць настойваць на эўтаназіі. Гэты закон будзе адносіцца да ўсіх медыцынскіх цэнтраў на тэрыторыі Канады, якія фінансуюцца дзяржавай.

Кардынал Томас Колінз падкрэсліў, што эўтаназія не будзе лічыцца злачынствам, а, хутчэй, будзе разглядацца як свайго роду «медыцынская дапамога», якую будзе дазваляць і рэгуляваць закон.

«Горш за тое, забарона выбраць іншага ўрача, калі прызначаны ўрач не хоча сам рабіць эўтаназію, з’яўляецца сур’ёзным парушэннем свабоды сумлення. Гэта непрымальна —  прымушаць людзей дзейнічаць супраць свайго сумлення», — падкрэсліў арцыбіскуп Таронта.

Паводле Deon.pl, (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.