Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Жанчыны стануць часцей вывучаць касцёльнае права
08.03.2016 11:28

Настаяцельніцы манаскіх супольнасцяў выступаюць за павелічэнне долі жанчын сярод студэнтаў, якія вывучаюць касцёльнае права ў тэалагічных установах адукацыі.

Жанчыны павінны ў будучыні адыгрываць большую ролю ў каталіцкім касцёльным праве. Міжнароднае аб’яднанне настаяцельніц каталіцкіх жаночых манаскіх супольнасцяў выступіла з ініцыятывай заснаваць камунікацыйную сетку для жанчын-спецыялістаў у сферы касцёльнага права. Пра гэта ў інтэрв’ю ватыканскай газеце «L'Osservatore Romano» паведаміла старшыня аб’яднання Кармен Саммут.

На яе думку, сёння ў свеце працуе не так шмат жанчын ў галіне касцёльнага права і да гэтага часу іх дзейнасць не знаходзіць вялікай увагі. Жанчыны манаскіх супольнасцяў, дадае Кармен Саммут, павінны быць больш свядомымі, бо касцёльнае права мае цэнтральнае значэнне ў апрацоўцы прапаноў шматлікіх заданняў жанчын у Каталіцкім Касцёле.

Аб’яднанне настаяцельніц каталіцкіх манаскіх супольнасцяў плануе выдзеліць тры стыпендыі афрыканцам, які хацелі б вывучаць касцёльнае права. Інтэрв’ю з’явілася ў жаночым дадатку «Жанчыны, Касцёл, свет» газеты «L'Osservatore Romano».

 (IL) паводле katholisch.de


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.