Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Суд у ЗША пацвердзіў права Касцёла наймаць і звальняць міністрантаў і настаўнікаў |
08.03.2016 11:56 |
Каталіцкая дыяцэзія ў Канзас-Сіці абараніла сваё права наймаць і звальняць супрацоўнікаў у залежнасці ад таго, наколькі яны выконваюць патрабаванні сваёй веры. «Калі супрацоўнік падрывае аўтарытэт ці публічна выступае супраць вучэння Касцёла ці іншых хрысціянскіх Цэркваў, існуе канстытуцыйнае права на звальненне», — адзначыў Джэрэмія Гэлас, юрыдычны дарадца праваахоўнай арганізацыі Alliance Defending Freedom. Першапачаткова заява ў суд з іскам супраць дыяцэзіі была адпраўлена з нагоды звальнення жанчыны, якая заключыла так званы гомасексуальны «шлюб». Магчыма, гэтае судовае рашэнне будзе мець пазітыўныя наступствы для ўсіх амерыканцаў, лічыць дырэктар Center for Religious Liberty Трэвіс Уэбер. Catholicnewsagency.com (АлГ) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.