На сайце фацімскага санктуарыя запрацавала інтэрнэт-крама |
09.03.2016 06:55 |
Санктуарый у Фаціме запусціў продаж дэвацыяналіяў, кніг і фільмаў праз інтэрнэт-краму, праца якой наладжана на старонцы санктуарыя ў сеціве. Як паведамле са спасылкай на прэс-сакратара партугальскага санктуарыя інфармацыйнае агенцтва КАІ, новая ініцыятыва паўстала з надыходзячымі ўрачыстасцямі 100-годдзя марыйных аб’яўленняў у Фаціме. Анлайн-крама — гэта вынік змены ў бачанні інтэрнэт-старонкі санктуарыя. Сайт санктуарыя дасяжны ў інтэрнэце на сямі мовах. Дзякуючы анлайн-краме пакупкі ў Фаціме змогуць рабіць людзі з усяго свету. Тавары, якія можна набыць, паходзяць з афіцыйнага магазіна, які працуе на тэрыторыі санктуарыя.
Кіраўніцтва партугальскага марыйнага санктуарыя на абноўленай 2 сакавіка старонцы пачала адлік часу да інаўгурацыі 100-годдзя аб’яўленняў – 13 мая 2017 года. На старонцы www.fatima.pt можна даведацца апошнюю інфармацыю аб падрыхтоўцы да ўрачыстасцяў, а таксама прачытаць пра гісторыю санктуарыя. Змешчаны на сайце і каляндар падзей, запланаваных у Фаціме 13 мая, на якія прыбудзе і Святы Айцец Францішак. (IL) |