Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Расіі афіцыйна дазволілі вымаць органы з целаў памерлых для трансплантацыі без дазволу родных
11.03.2016 08:56

Канстытуцыйны суд Расіі афіцыйна прызнаў законнасць вымання органаў з целаў памерлых для трансплантацыі без паведамлення пра гэта родзічам памерлых.

Калі члены сям’і памерлага супраць, яны самі павінны паведаміць пра гэта ў медыцынскую ўстанову. У адваротным выпадку органы з цела памерлага будуць вынятыя без папярэдняй згоды родных. Адпаведнае рашэнне апублікавана на афіцыйным сайце суда.

Пра гэта паведамляе Cібірская каталіцкая газета.



У рашэнні адзначаецца, што трансплантацыя органаў або тканак чалавека — сродак выратавання жыцця і ўзнаўлення здароўя людзей. «Прэзумпцыя дазволу на выманне органаў мае на мэце развіццё ў краіне донарства і трансплантацыі і Канстытуцыю не парушае», — гаворыцца ў дакуменце.

Пры гэтым суд пастанавіў, што працэдуру вымання праводзіць нельга, калі медыкам вядома аб адмоўным стаўленні да трансплантацыі блізкіх родзічаў памерлага або яго законных прадстаўнікоў.

Рашэнне было вынесена па іску родных маскоўскай студэнткі Аліны Саблінай, якая ў студзені 2014 года памерла ў бальніцы пасля ДТЗ. Бацькі дзяўчыны даведаліся, што без іх згоды ў дачкі вынялі для трансплантацыі некаторыя органы, і абвінавацілі ўрачоў у парушэнні іх правоў.

Паводле sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.