Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Швейцарыі можа быць створана Цюрыхская дыяцэзія
12.03.2016 10:34
Біскуп горада Кур у нямецкамоўнай частцы Швейцарыі хоча ведаць: ці можа быць прыняты праект, які абмяркоўваецца апошнімі дзесяцігоддзямі ў Швейцарыі, аб заснаванні Цюрыхскай дыяцэзіі?

Біскуп Вітус Хуандэр з Кура распачаў апытанне сярод 900 супрацоўнікаў у дыяцэзіі з пытаннем: ці заснаванне такой дыяцэзіі ў Цюрыху будзе ўвогуле пажадана.

«Сам біскуп займае нейтральную пазіцыю і да гэтага часу не выказаўся ні “за”, ні “супраць”», — распавёў Ватыканскаму радыё прэс-сакратар біскупа Джузэпэ Грацыя. Дыяцэзія Кур ахоплівае восем кантонаў. Пры гэтым, паводле слоў Джузэпэ Грацыя, меркаванне аб стварэнне Цюрыхскай дыяцэзіі заўсёды было розным.

Апостальскі Нунцый у Берне арцыбіскуп Томас Галіксан даў сваю згоду на правядзенне апытання.

Хто выбірае біскупа ў Цюрыху?

Жаданне мець уласную дыяцэзію ў мясцовага Касцёла на ўзроўні кантона вялікае, лічыць Сімон Шпэнглер, які прадстаўляе «Аб’яднанне кантона Цюрых». «Галоўнае пытанне будзе ў тым, як будзе выбраны магчымы біскуп Цюрыха», — дадае суразмоўца.

Ці будзе біскуп прызначаны непасрэдна з Рыма — Папам Рымскім, як таго патрабуе касцёльнае права, або ўсё ж праз канкардат, як гэта адбываецца ў большасці нямецка-швейцарскіх дыяцэзій, пакуль невядома.

«Ад гэтага залежыць вельмі шмат, — дадае Сімон Шпэнглер. — Жаданне, ці прынамсі павага да меркавання “матчынай дыяцэзіі” ў Куры, з якой можа выйсці асобная дыяцэзія, з’яўляецца важным».

Паводле нямецкай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.