У Канстытуцыі Грузіі хочуць абазначыць шлюб як саюз мужчыны і жанчыны |
13.03.2016 17:18 |
«Гэта неабходна для таго, каб грамадства было абаронена, — цытуе сакратара Патрыярхіі Грузіі святара Міхаіла Баткавелі pravmir.ru cа спасылкай на "Грузия Online". — Думаю, што гэта варта пазітыўна ўспрымаць, паколькі развітыя ў свеце з’явы прымушаюць нас укласці ў Канстытуцыю Грузіі такі механізм абароны. У здаровым грамадскім жыцці, верагодна, не павінна ўзнікаць падобная неабходнасць, але, на жаль, нам даводзіцца жыць у такую эпоху, і неабходна зафіксаваць гэта на ўзроўні Канстытуцыі. Будзе добра, калі такая папраўка будзе зроблена, яна адкіне нездаровыя думкі, якія існуюць у грамадскасці». |