Ва Украіне могуць легалізаваць аднаполыя шлюбы |
13.03.2016 17:14 |
Кабінет міністраў Украіны плануе да другога квартала 2017 года легалізаваць аднаполыя шлюбы. Пра гэта гаворыцца ў «Плане мерапрыемстваў па рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ў галіне правоў чалавека на перыяд да 2020 года». Дакумент быў апублікаваны 10 сакавіка на сайце ўраду Украіны. «Распрацоўка і прадстаўленне на разгляд кабінета міністраў Украіны законапраекта аб легалізацыі ва Украіне зарэгістраванага грамадзянскага партнёрства для аднаполых пар з улікам маёмасных і немаёмасных правоў, у прыватнасці валодання і наследавання ўласнасці, утрымання аднаго партнёра іншым у выпадку непрацаздольнасці (...)», — адзначаецца ў дакуменце. Вярхоўная Рада падтрымала антыдыскрымінацыйную папраўку, якая з’яўляецца адной з умоваў лібералізацыі візавага рэжыму з ЕС, 12 лістапада з другой спробы законапраект быў прыняты. |