Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Польшча: у Сандамірскай дыяцэзіі стартавала акцыя «Здай кроў для СДМ»
14.03.2016 09:35

Сандамірскі арганізацыйны камітэт Сусветных дзён моладзі разам з рэгіянальным цэнтрам здачы крыві і лячэння крыві ў Кельцах пачаў 13 сакавіка рэалізацыю акцыі «Здай кроў для СДМ», якая будзе доўжыцца да паловы ліпеня.

Пра гэта паведамляе агенцтва KAI.

У адмысловай мабільнай машыне хуткай дапамогі, якая запаркавалася ў нядзелю на касцёльным пляцы ў Іванісках, было здадзена сем літраў крыві ад 15 донараў, выбраных сярод 24 добраахвотнікаў.

Пасля кожнай святой Імшы вернікі, якія выходзілі з касцёла, спачатку знаёміліся з базавай інфармацыяй пра тое, хто можа стаць донарам крыві.

Патэнцыйныя донары павінны былі запоўніць анкету, здаць кроў на пачатковы аналіз і прайсці сумоўе ва ўрача. Тыя, хто быў прыняты, мог здаць за адзін раз 450 мл крыві.

Паводле валанцёраў СДМ з Сандаміра, крыві заўсёды не хапае і кожная кропля — паратунак для патрабуючых.

— Некалькі тыдняў таму я пачуў аб’яву пра гэтую акцыю і прыняў рашэнне дапамагчы іншым і ахвяраваць уласную кроў. Я здаровы, не маю супрацьпаказанняў, што тым больш мабілізуе, каб падзяліцца гэтым каштоўным дарам, які нам нічога не каштуе, але які можа выратаваць іншым жыццё. Дадатковым аргументам для донарства было тое, што мае дзеці таксама будуць удзельнічаць у Сусветных днях моладзі, — распавёў адзін з донараў Дарыяш Форц.

У межах акцыі запланаваны прыезд мабільнага пункту збору крыві да наступных парафій Сандамірскай дыяцэзіі, дзе ахвотныя змогуць здаць сваю кроў.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.