Дамініканскі фонд Кракава выпусціў альбом з песнямі на Вялікі пост і Вялікдзень |
14.03.2016 10:35 |
Фонд «Дамініканскі Літургічны Цэнтр» у Кракаве выпусціў двайны альбом «Alle psallite» з літургічнымі песнямі на Вялікі пост і Вялікдзень. Дыскі з велікапоснымі і велікоднымі песнямі выдадзены ў гонар 800-годдзя ордэну дамініканаў. На новых дысках запісаны традыцыйныя велікапосныя і велікодныя песні, у тым ліку некалькі песень, звязаных з рэлігійнай традыцыяй: дамініканскі спеў Кацярыны Рычы ў выкананні Войцеха Шныка OP, упершыню запісаны на польскай мове, а таксама францішканскі Пасхаліс і бэнэдыктынскі Ubi Caritas (таксама на польскай мове). Альбом «Alle psallite» сплятае розныя ідэі і дае ім агульнае гучанне. Фонд завяршае ім серыю кампакт-дыскаў, якія складаюць двухтомны спеўнік «Неверагодная Тройца», у якім можна знайсці вядомыя і знакамітыя запісы. Акрамя таго, дыск уяўляе сабой запіс сустрэчы, якая праходзіла падчас рэгістрацыі дыскаў. Дзясяткі людзей, якія ўдзельнічалі ў стварэнні літургічнай музыкі, правялі разам сем дзён, напоўненых сумеснай працай, малітвай, размовамі і радасцю. У запісе прыняў удзел хор з 30 чалавек, у які ўвайшлі людзі з розных частак Польшчы, разам з аркестрам і арганістам. Паводле KAI.pl, (MV) |