Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аргенціна: кардынал Полі абвясціў дату беатыфікацыі мамы Антулы
14.03.2016 12:06

Арцыбіскуп Буэнас-Айрэса і прымас Аргенціны Марыо Аурэлiо Полi паведамiў, што 27 жнiўня ў горадзе Санцьяга-дэль-Эстэра будзе беатыфiкавана Марыя Антонiя дэ Ла-Пас i Фiгероа, свецкая асоба, больш вядомая як мама Антула.

«Хацеў бы сёння аб’явiць дату беатыфiкацыi, якая адбудзецца 27 жнiўня ў горадзе Санцьяга-дэль-Эстэра. А 17 верасня з гэтай нагоды правядзём урачыстае свята ў Буэнас-Айрэсе», — пра гэта арцыбіскуп распавеў у каталіцкай тэлепраграме «Ключ да лепшага свету».

«Пан скіраваў свой погляд на пакору, прастату і цэласнасць мамы Антулы. Мы можам вызначыць яе як жанчыну-пiлiгрыма веры, пiлiгрыма мiласэрнасцi», — адзначыў кардынал Полi.

Мама Антула — маці спраў міласэрнасці

4 сакавiка Папа Францiшак зацвердзiў дэкрэт аб сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва мамы Антулы. У 1904 годзе быў пацверджаны факт цудоўнага аздараўлення Марыi Розы Ванiны, якая невытлумачальным з медыцынскага пункту гледжання чынам пазбавiлася ад смяротнай хваробы — вострага халецыстыту з септычным шокам.

Мама Антула нарадзiлася ў 1730 годзе. У 1760 г. у Санцьяга-дэль-Эстэра яна збiрае вакол сябе групу дзяўчат, якія жывуць разам у адной супольнасцi, шмат моляцца, займаюцца справамі міласэрнасці і супрацоўнiчаюць на працягу многiх гадоў з айцамі езуітамi.

У 1788 г. Амбросіо Фунес (вядомы аргенцiнскi святар i палiтык — заўв. перакладчыка) у сваiм лiсце пiша, што за восем гадоў у «Духоўных практыкаваннях» св. Ігнацыя Лаёлы, арганiзаваных мамай Антулай, прынялi ўдзел каля 70 тысяч вернiкаў.

Лiсты, напiсаныя Марыяй Антонiяй да езуiтаў, былi перакладзены ў Рыме на лацiнскую, французскую, англiйскую i нямецкую мовы, а потым дасланы ў розныя краiны свету, у тым лiку ў Расiю.

Мама Антула адышла ў вечнасць у 1799 годзе.

Кацярына Сапожнікава паводле aciprensa.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.