Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл удзельнічае ў абмеркаванні «сацыяльнай апоры» ЕС
15.03.2016 10:30

Каталіцкія іерархі з краін Еўрасаюза ўхвалілі інфармацыю аб тым, што Еўрапейская камісія мае намер абвясціць чацвёртым слупом Еўропы «сацыяльныя правы».

Тры існуючых дагэтуль — эканамічны і валютны саюз, агульная знешняя палітыка, палітыка бяспекі і супрацоўніцтва ў галіне правасуддзя і ўнутраных спраў. У кансультацыях, якія будуць доўжыцца да снежня, прыме ўдзел і Камісія Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці (COMECE).

«Прапанаваныя правы як цэнтральны дакумент павінны ўплываць на эканамічную і сацыяльную палітыку дзяржаў-членаў», — гаворыцца ў заяве біскупаў.

У мінулыя дні Еўрапейская камісія прадставіла свае планы па стварэнні «еўрапейскай апоры сацыяльных правоў», закліканай дапоўніць існуючыя правілы для забеспячэння абароны работнікаў. Гэтыя правілы — акрамя працоўнага права — таксама ўключаюць у сябе іншыя сферы, такія, як доступ да медыцынскай дапамогі і абароны навакольнага асяроддзя, а таксама спрыянне лепшаму развіццю эканамічнага і валютнага саюза.

Канчатковы дакумент не будзе мець ніякай юрыдычнай сілы, але выступіць у якасці «сістэмы адліку для вывучэння эксплуатацыйных характарыстык дзяржаў-членаў у галінах занятасці і сацыяльнай сферы».

Першая прапанова сацыяльнага заканадаўства была сустрэта Камісіяй Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці з вялікім энтузіязмам. Было падкрэслена, што яна выходзіць за межы абмежаваных паўнамоцтваў ЕС па сацыяльнай палітыцы. Важна, у прыватнасці, што праект гарантуе доступ да сацыяльнага жылля і да якаснага медыцынскага абслугоўвання.

Недахопам — паводле біскупаў — з’яўляецца той факт, што «сацыяльную апору» ЕС мае намер прымяніць пакуль толькі ў 19 краінах зоны еўра; іншых толькі запросяць да ўдзелу. Акрамя таго, пакуль яшчэ незразумела, якім чынам «апора сацыяльных правоў» будзе звязана з эканамічнай і фіскальнай палітыкай і мэтамі барацьбы з беднасцю.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.