Біскупы Дамініканы асуджаюць прапаганду гомасексуальнасці пасла ЗША |
16.03.2016 12:09 |
14 сакавіка Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Дамiнiканскай Рэспублiкi апублiкавала пасланне, у якiм рашуча асудзiла прапаганду Джэймса Уэбстара, пасла ЗША у гэтай карыбскай краiне, накiраваную на падтрымку нетрадыцыйных сексуальных адносінаў. Бiскупы таксама папрасiлi дамiнiканскiя ўлады звярнуцца ў Вашынгтон з афiцыйным пратэстам супраць дзеянняў палiтыка. Пра гэта паведамляе aciprensa.com. Як адзначаецца ў заяве епіскапату Дамініканскай Рэспублікі, «з моманту прыезду ў нашу краіну Джэймса Уэбстара дзеяннi пасла выклiкаюць сур'ёзную заклапочанасць i нязгоду ў грамадстве i Касцёле». «На працягу апошніх гадоў мы неаднойчы назiралi перавышэнне афiцыйных паўнамоцтваў пасла, якi выказваў непавагу да звычаяў нашага грамадства, парушаючы канстытуцыю Дамiнiканскай Рэспублікі i Венскую канвенцыю аб дыпламатычных зносінах, ратыфікаваную дзвюма краiнамi», — дадаюць біскупы. Згодна з заявай, «Уэбстар, наведваючы дзяцей у дзяржаўных і прыватных школах i прымаючы ўдзел у моладзевых, спартыўных і іншых грамадскiх мерапрыемствах, афiцыйна прадстаўляў Боба Сатаўэйка ў якасцi свайго мужа». Джэймс Уэбстар быў прызначаны паслом ЗША ў Дамiнiкане Баракам Абамам i прыступіў да выканання сваіх абавязкаў у карыбскай краiне разам з Бобам Сатаўэйкам. Варта адзначыць, што 90 працэнтаў насельнiцтва Дамiнiканскай Рэспублiкi — католiкi, гомасексуальныя сувязi ў гэтай краiне не легалізаваны. |