Алтарны Рымскі Імшал выйдзе на ірландскай мове |
17.03.2016 12:45 |
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Ірландыі абвясціла пра публікацыю ў 2016 годзе алтарнага выдання Рымскага Імшала на ірландскай мове — «An Leabhar Aifrinn Rómhánach». Аб'ява прымеркавана да тыдня ірландскай мовы, які праводзіцца ў краіне кожны год перад Днём святога Патрыка — 17 сакавіка. «Гэта значная падзея не толькі для Касцёла ў Ірландыі, але і для ўсіх, хто любіць нашу культуру і спадчыну, асабліва ірландскую мову. Мы такія, як мы молімся. Калі мы молімся Богу, Ён змяняе і абнаўляе нас, каб мы былі больш жывымі», — сказаў старшыня Рады па літургіі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Ірландыі біскуп Марцін Дрэнан. Моўныя праблемы ў Ірландыі ў чымсьці нагадваюць беларускія — ёсць дзве дзяржаўныя мовы, але найбольш часта выкарыстоўваецца не родная мова мясцовага насельніцтва, а чужая, у выпадку Ірландыі — англійская.
«Вітай, Марыя» на ірландскай мове. Сітуацыя ў Ірландыі ўскладняецца тым, што англійская мова належыць да германскай моўнай групы, а ірландская — да кельцкай, з-за чаго англамоўным ірландцам куды цяжэй, чым рускамоўным беларусам, вяртацца да роднай мовы. Аляксандр Гелагаеў паводле Zenit.org |