Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ва Украіне невядомыя спрабавалі распіліць помнік Папу Рымскаму
17.03.2016 09:00

У Драгабычы Львоўскай вобласці Украіны невядомыя пашкодзілі скульптуру Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Ад помніка, размешчанага ля ўваходу ў касцёл святога Барталамея, у ноч на 14 сакавіка адпілілі руку з крыжам.

Пра гэта паведамляе sib-catholic.ru.

Паводле адной з версій, вандалы планавалі здаць частку скульптуры ў пункт прыёму каляровага металу. Аднак, калі яны зразумелі, што помнік выраблены з матэрыялу, які не ўяўляе каштоўнасці для скупшчыкаў, то пакінулі адламаны кавалак і ўцяклі.



Сёння па гэтым факце распачата крымінальная справа па артыкуле «Грубае парушэнне грамадскага парадку па матывах відавочнай непавагі да грамадства, якое суправаджаецца асаблівай дзёрзкасцю або выключным цынізмам».

Папа Рымскі Ян Павел ІІ быў Пантыфікам з 1978 года да сваёй смерці ў 2005 годзе. 27 красавіка 2014 года быў далучаны да ліку святых. Паляк па паходжанні, ён стаў першым Пантыфікам-неітальянцам, якога выбралі за апошнія 455 гадоў.
 
Sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.