Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нігерыйскі арцыбіскуп заклікаў да больш актыўнай барацьбы з карупцыяй
18.03.2016 16:07

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Нігерыі лічыць барацьбу з карупцыяй нед'емнай часткай духоўнага адраджэння краіны і паспяховай барацьбы з ісламскім тэрарызмам.

«Карупцыя — сацыяльная хвароба, якая распаўсюджваецца ва ўсіх слаях грамадства, ад дзяржаўных і камерцыйных устаноў нават да рэлігійных супольнасцяў», — сказаў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Нігерыі арцыбіскуп Ігнаці Каігама.

Зараз Нігерыя знаходзіцца на 136-м месцы са 168 па ўзроўню карупцыі згодна з рэйтынгам недзяржаўнай арганізацыі Transparency International. Для параўнання, Беларусь — на 107-м месцы, Польшча — на 30-м, Фінляндыя — на 2-м.

Усе ў Нігерыі ведаюць, наколькі глыбока карупцыя запусціла свае карані ва ўсе сферы жыцця. Яна нават замінае праваахоўным структурам і войску змагацца са злачынным тэрарыстычным рухам «Бока Харам».

«Трэба прызнаць, што мы ўсе вінаватыя. Г.зн. недастаткова паказваць пальцам на "грэшнікаў", таму што гэты вірус заразіў кожнага... Нафта дала краіне шмат грошай і стварыла культуру "лёгкага заробку", а міф "лёгкіх грошай" прывабіў многіх юнакоў, якія сталі злачынцамі», — дадаў іерарх.

«Рыба» гніе з галавы, і шматлікія дзяржаўныя дзеячы, у тым ліку на самых высокіх пасадах, прысвоілі ці атрымалі хабары на мільёны даляраў, сказаў арцыбіскуп.

«Карупцыя зганьбіла гэтую краіну, зняволіла яе, і як Касцёл мы не можам гэтага дазволіць. Мы не можам дазволіць, каб хлусня ўвайшла ў Касцёл, мы павінны заўсёды выступаць супраць карупцыі, нават калі гэта святар ці біскуп. Мы павінны абвясціць усім, што мы будзем рабіць усё магчымае для змагання з карупцыяй», — заключыў арцыбіскуп Ігнаці Каігама.

Lastampa.it (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.