У Чылі могуць часткова легалізаваць аборты |
21.03.2016 09:40 |
Дэпутаты ніжняй палаты чылійскага парламента прынялі законапраект, які дазваляе аборты ў выпадку рызыкі для жыцця маці, цяжарнасці ў выніку згвалтавання і нежыццяздольнасці дзіцяці. Аборты можна будзе рабіць не пазней за 12-ы тыдзень ці не пазней за 14-ы тыдзень цяжарнасці, калі самой маці менш за 14 гадоў. Урачы маюць права адмовіцца ад правядзення аборту, а ўстановы, дзе аборты будуць здзяйсняцца, не маюць права рэкламаваць сябе. Зараз аборт у Чылі незаконны ва ўсіх выпадках. Законапраект аб яго частковым дазволе прапанаваны чылійскай Сацыялістычнай партыяй. «Гэты законапраект антыканстытуцыйны, бо парушае права на жыццё», — кажа дэпутат Эрнеста Сілва з партыі Незалежны Дэмакратычны Саюз, якая галасавала супраць. Касцёл лічыць аборты знішчэннем нявіннага жыцця, а таксама асуджае галасаванне за палітыкаў, якія падтрымліваюць пашырэнне магчымасці зрабіць аборт. Catholicnewsagency.com (АлГ) |