Іспанія: Мадрыдская асамблея адхіляе легалізацыю сурагатнага мацярынства |
21.03.2016 10:56 |
Парламенцкая асамблея ў Мадрыдзе адхіліла прадстаўленую палітычнай партыяй «Грамадзяне» («Ciudadanos») прапанову закона аб сурагатным мацярынстве. Галасаванне адбылося 16 сакавiка, у яго вынiку закон быў разгледжаны і адхілены 64 галасамі супраць 62.Тры палітыкі Народнай партыі («Partido Popular») Мадрыдскай аўтаномнай акругi парушылi дысцыпліну галасавання, устаноўленую лiдарам партыі Крыстынай Сiфуэнтэс, перабiваючы, такім чынам, яе жаданне ўзаконіць сурагатнае мацярынства. Пра гэта паведамляе Aciprensa.com. Як падкрэслiла Крыстына Сiфуэнтэс, гэтыя палітыкі будуць аштрафаваны на 600 еўра за невыкананне абавязацельстваў перад партыяй. У кастрычніку 2014 года Кангрэс дэпутатаў Іспанii адхiлiў распрацоўку заканадаўчай базы ў дачыненні да сурагатнага мацярынства. Анна Пiна, каардынатар Еўрапейскай ініцыятывы «Адзін з нас» адзначыла, што сурагатнае мацярынства «з'яўляецца новай формай эксплуатацыі жанчын, гандлю людзей i прынiжэння дзяцей да ролi тавару». |