Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іспанскія католікі змагаюцца за права на старажытны касцёл супраць мясцовых уладаў Кордавы
21.03.2016 11:29

Гарадская рада горада Кордавы адмаўляе католікам у праве на катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў перабудаваны з мячэці пасля вызвалення Іспаніі ад маўраў.

З 1984 года касцёл з'яўляецца часткай сусветнай культурнай спадчыны пад абаронай ЮНЕСКА.

У 2006 годзе Кордаўская дыяцэзія зарэгістравала свае правы на касцёл, аднак цяпер мясцовая рада кажа, што «такі аб'ект не можа быць у чыёйсьці ўласнасці», што ён належыць «усім».


Першапачаткова на гэтым месцы знаходзілася святыня св. Вінцэнта Лерынскага, аднак пасля арабскага заваявання ў VIII стагоддзі яна была перабудавана ў мячэць.

У 1236 годзе Кордава была адваявана святым каралём Фердынандам ІІІ Касцільскім, і мячэць была ператворана ў касцёл, але ён дагэтуль захаваў шмат рысаў арабскай архітэктуры.

У ХХІ стагоддзі мусульмане ў Іспаніі сталі дабівацца дазволу маліцца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, аднак як іспанскія іерархі, гэтак і Апостальская Сталіца выступілі супраць гэтага.


Аляксандр Гелагаеў паводле Religionnews.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.