Пярсцёнак святой Жанны д'Арк вярнуўся ў Францыю |
22.03.2016 10:05 |
Грамадства сабрала каля 425 тысяч долараў, каб выкупіць на англійскім аўкцыёне пярсцёнак, які належаў каталіцкай святой, ваярцы і нацыянальнай гераіні Францыі. Святая Жанна ўзначаліла французскія войскі падчас Стогадовай вайны паміж Францыяй і Англіяй у самы цяжкі для Францыі час і змяніла ход вайны на карысць сваёй радзімы. Дачка сялян, якой было каля 18-19 гадоў, пераканала прынцаў і іерархаў, што Бог даручыў ёй уратаваць каралеўства, і выканала гэтае заданне. Аднак потым яна патрапіла ў палон да ворагаў і была спалена жыўцом па ілжывым абвінавачанні ў вядзьмарстве 30 мая 1431 года. Урачыстая цырымонія вяртання пярсцёнка св. Жанны ў Францыю з удзелам курсантаў галоўнай французскай вайсковай вучэльні для афіцэраў Сен-Сір. Перад смерцю яна аддала свой пярсцёнак англійскаму кардыналу Генры Бафорту, і рэліквія амаль 600 гадоў захоўвалася ў Англіі. Пазалочаны срэбны пярсцёнак мае надпісы «IHS» і «MAR» — «Езус Хрыстус Збаўца» і «Марыя». Гэта быў падарунак ад бацькоў святой Жанны, якія былі заможнымі сялянамі. Інквізітарскі працэс, які адбыўся праз 25 гадоў пасля спалення святой Жанны, цалкам апраўдаў яе і назваў злачынцамі яе суддзяў. У 1909 годзе Жанна д'Арк была беатыфікавана, а ў 1920 годзе — кананізавана. Аляксандр Гелагаеў паводле Bbc.com, Telegraph.co.uk |