Аўстрыйскія мусульмане лічаць тэрарыстычныя акты ў Бельгіі блюзнерствам |
23.03.2016 15:22 |
Зваротам з асуджэннем тэрору адрэагавала мусульманская абшчына ў Аўстрыі на навіны аб тэрактах у Бруселі. У заяве абшчына выказала свае спачуванні з нагоды гэтай вялікай трагедыі, а таксама словы спагады да родных і блізкіх ахвяр нападаў. Адначасова таксама падкрэсліла, што сярод мусульман «пануе гнеў на нялюдскасць тэрарыстаў, для якіх няма нічога святога». Кожны "Алах Акбар" ("Бог вялікі!"), які гучыць з вуснаў тэрарыстаў, блюзнерства», — падкрэслілі прадстаўнікі аўстрыйскай мусульманскай абшчыны ў заяве, апублікаванай у сродках масавай інфармацыі 22 сакавіка. У ёй падкрэсліваецца таксама, што праз «свой культ смерці, разбуральнага вар’яцтва і рассявання страху тэрарысты “ўзносяць хвалу” перш за ўсё сваёй вар’яцкай фантазіі ўсемагутнасці». Паводле Deon.pl, (MV) |