Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Штогадовы pro-life конкурс для моладзі праходзіць у Польшчы
24.03.2016 11:16

1300 чалавек прынялі ўдзел у пралайф конкурсе для моладзі «Дапамажы выратаваць жыццё безабароннаму», — паведаміла Польская асацыяцыя па абароне чалавечага жыцця.

З 2004 года колькасць удзельнікаў складала 10 тысяч. Пераможцы будуць абвешчаны 2 красавіка падчас XXXVI Пілігрымкі абаронцаў жыцця да Яснай Гары.

Мэтай конкурсу «Дапамажы выратаваць жыццё безабароннаму» з’яўляецца фарміраванне ў маладых людзей павагі да жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.

«Удзел у такіх конкурсах дапамагае маладым людзям паглыбіць веды, шукаць нявыказаныя факты, звязаныя з такімі балючымі пытаннямі, як аборты, in vitro ці эўтаназія», — заўважаюць арганізатары конкурса.

Дапытлівасць маладога чалавека, паводле слоў арганізатараў, «умацоўвае ў іх павагу да чалавечага жыцця».

Конкурс адрасаваны моладзі ва ўзросце ад 14 да 19 гадоў. У яго дванаццатым сезоне прынялі ўдзел 1300 маладых людзей з усёй Польшчы.

Як і кожны год, конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: літаратурнай (верш, апавяданне, аповесць, рэпартаж), пластычнай (плакат, графіка, жывапіс, фатаграфія, мантаж, дэманстрацыі школ і парафій) і мультымедыя (інтэрнэт-старонка, відэа, радыёпраграма, камп’ютарная мультымедыйная праграма).

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.