Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арганізатары СДМ 2016 распавялі пра забеспячэнне харчаваннем падчас Сусветных дзён моладзі
25.03.2016 11:00

Маладыя пілігрымы, якія прыбудуць з Кракава, згодна з патрабаваннямі Папскага Савета па справах свецкіх, атрымаюць не толькі падрыхтаваную духоўную праграму, а таксама пражыванне і харчаванне.

Дзённая норма харчавання: 2630 калорый.

«Калі казаць пра пакеты харчавання, мы маем на ўвазе харчаванне, — растлумачыў падчас сустрэчы ў Бжэгах а. Богдан Кардула, дырэктар кракаўскага “Карытас”, які ўдзельнічае ў падрыхтоўцы харчавання, — гэта сняданак, абед і вячэра».

Правіянт і харчаванне для пілігрымаў павінны быць збалансаваны з пункту гледжання каларыйнасці.

«Пры падрыхтоўцы меню мы супрацоўнічаем з кафедрай Інстытута харчавання», — сказала Сабіна Міхальская з Дэпартамента лагістыкі.

Гастранамічнымі пунктамі могуць быць рэстараны, сталовыя, бары ва ўсіх зонах пражывання. Усе пункты будуць мець адпаведную маркіроўку. Таксама пілігрымы са спецыяльнымі патрабаваннямі да харчавання (дыеты, хваробы) могуць карыстацца пакетамі харчавання.

Акрамя пастаянных пунктаў харчавання будуць функцыянаваць часовыя гастранамічныя пункты, размешчаныя ў палатках, кіёсках і ў мабільных фургонах.

«Гастранамічныя пункты будуць знаходзіцца на маршрутах праходжання пілігрымаў, — растлумачыла Сабіна Міхальская.

Харчаванне пілігрымы змогуць атрымаць па спецыяльных талонах. Спіс месцаў, дзе можна будзе атрымаць харчаванне, будзе таксама ў мабільным дадатку.

«Кожны прадпрымальнік, які падпісаў з аргкамітэтам дамову на гастранамічныя паслугі, будзе абавязаны забяспечыць дастаўку вады пілігрымам. Дадаткова ў лагеры ў Бжэгах будзе раздавацца вада ў бутэльках. Згодна прынятым нормам, пілігрым будзе атрымліваць 2-2,5 літры вады кожны дзень.

Паводле krakow2016.com,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.