Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бельгія: у Велікодны панядзелак у Бруселі пройдзе экуменічная цырымонія пахавання
27.03.2016 10:38

Хрысціянскія цэрквы ў Бельгіі ў малітве на Велікодны панядзелак, 28 сакавіка, хочуць ушанаваць памяць ахвяр нядаўніх тэрарыстычных актаў. Паніхіда, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мэхэлен і арцыбіскуп Бруселя Ёзэф Дэ Кэсэль, пачнецца ў каталіцкай катэдры сталіцы Святых Міхала і Гудула вечарам у 18.00.

Пра гэта было праінфармавана 24 сакавіка Каталіцкім Касцёлам, Праваслаўнай, Пратэстанцкай, Евангельскай і Англіканскай Цэрквамі.

24 сакавіка ахвяр нападу ўшаналалі хвілінай маўчання па ўсёй краіне. За дзень да гэтага да хвіліны маўчання ў Бруселі далучылася бельгійская каралеўская пара.

«Я да гэтага часу перажываю шок пасля таго, што адбылося», — сказаў італьянскаму каталіцкаму агенцтву арцыбіскуп Дэ Кэсэль. Ён дадаў, што ўсе мы задаем сабе пытанне: «Як гэта магчыма? Як можна выконваць такія дзеянні, якія пераўзыходзяць усялякія ўяўленні?».

Іерарх выказаў удзячнасць за «моцныя словы», якія падчас шырокай аўдыторыі ў сераду 23 сакавіка сказаў Папа Францішак, просячы аб малітвах за тых, чые сэрцы аслеплены фундаменталізмам. Але — прызнаў Святы Айцец — «у нас трывае страх», дадаўшы: «Не так шмат можна зрабіць супраць гэтага, але мы павінны пераадолець страх».

У кантэксце надыходзячых Велікодных святаў арцыбіскуп Брусельскі нагадаў, што Хрыстус перамог смерць «і ўсё, што прыводзіць да смерці».

«Ён перамог нянавісць. Уваскрасенне Хрыста не фантастыка! Мы адзначаем яго сёння ў нашым рэальным кантэксце, і гэта будзе свята надзеі», — сказаў прымас Бельгіі.

Паводле kai.pl, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.