Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Тэракт у Пакістане супраць хрысціян: больш за 50 чалавек загінулі
29.03.2016 09:08

У выніку тэракту ў Пакiстане загінула па розных даных каля 65 чалавек i больш за 250 атрымалі раненні. Тэрарыст-смяротнік здзейсніў самападрыў у парку, дзе на Вялікдзень сабраліся шматлікія хрысцiянскiя вернікi.

Прадстаўнік ісламісцкай групоўкi талiбаў «Джамаат-уль-Ахрар» Эхсанула Эхсан заявіў, што яны «выканалі гэтую благаслаўлёную аперацыю», абвясцiўшы мэтай свайго нападу знiшчэнне «мясцовых хрысціян, якія святкавалі Вялікдзень».

Як паведамляе Aciprensa.com, выбух адбыўся ў грамадскiм парку ў цэнтры пакістанскіага горада Лахор, куды хрысцiяне прыйшлi на велiкоднае свята.

Да месца здарэння з'ехаліся дзясяткі машын хуткай дапамогі. Як заявілі ў паліцыі, большасць загінулых склалі жанчыны і дзеці.

Паводле слоў аднаго з чыноўнікаў гарадской адмiнiстрацыi, Мухамада Усмана, «колькасць ахвяр перасягнула 55 чалавек, выратавальныя аперацыі працягваюцца».

Атакi на хрысціян

Нянавісць да хрысціян у Пакістане, дзе яны з'яўляюцца рэлігійнай меншасцю, здаецца, не мае межаў.

У першы тыдзень студзеня гэтага года група мусульман выкрала дзяўчыну-хрысцiянку, а ў рэгіёне Пунджаб спаліла пратэстанцкую царкву.

У кастрычніку мінулага года 28-гадовая хрысціянка была спалена жывою, калi  адмовiлася выйсці замуж за мусульманіна. Жанчына выжыла з апёкамі 80 працэнтаў цела.

У красавіку 2015 года група ісламскіх экстрэмістаў падпалiла падлетка за яго словы «я — хрысцiянiн». Хлопчык загiнуў пасля таго, як дараваў сваiм забойцам.

Некалькi дзён раней, у сакавіку, два тэрарысты-смяротнікі ўзарвалі сябе ля ўваходу ў каталіцкую святыню і пратэстанцкі храм ў раёне Ёханабад у Лахоры. Усяго загінула 14 хрысціян, больш за 80 атрымалі раненні. З гэтай нагоды Папа Францішак нагадаў, што атака была накіравана супраць «хрысціянскіх цэркваў». «Хрысціяне падвяргаюцца пераследу. Нашы браты праліваюць кроў за сваю веру», - сказаў Пантыфік.Пераклад з iспанскай мовы Кацярыны Сапожнiкавай

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.