Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Францыя: надзвычайнае выстаўленне хітона Езуса
29.03.2016 10:37

Больш за 200 тысяч людзей ўжо выказалі жаданне бачыць хітон Езуса, з-за якога кідалі лёсы жаўнеры на Галгоце.

У базыліцы Святога Дыянісія ў Аржанці (Францыя) ад Вялікай пятніцы да 10 красавіка адбываецца надзвычайнае выстаўленне гэтай рэліквіі.

Яно звязана са святкаваннем Юбілею Міласэрнасці, а таксама з 50-годдзем дыяцэзіі Пантуаз і 150-годдзем будаўніцтва мясцовай базылікі.

Хітон Езуса выстаўляецца напаказ, як правіла, раз у 100 гадоў. Чарговае выстаўленне была запланавана толькі на 2034 год, але з-за трох сумежных у цяперашні час юбілеяў мясцовы ардынарый вырашыў перанесці выстаўленне.

Традыцыя кажа, што хітон Езуса быў перададзены бэнэдыктынцам з Аржанці ў 803 г. Карлам Вялікім.

Паводле Kai.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.