Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Маскве пройдзе Сусветны саміт хрысціянскіх лідараў у падтрымку пераследуемых хрысціян
31.03.2016 09:00

Руская Праваслаўная Царква і Евангельская асацыяцыя Білі Грэма (ЗША) правядуць 28-30 кастрычніка ў Маскве Сусветны саміт хрысціянскіх лідараў у падтрымку пераследуемых хрысціян.

Пра гэта паведамляецца на interfax-religion.ru.

Плануецца, што форум збярэ каля тысячы дэлегатаў з больш чым 150 краін, паведамляе служба камунікацыі Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

«Нагодай для правядзення такога маштабнага мерапрыемства служаць беспрэцэдэнтныя ў сучаснай гісторыі масавыя ганенні на хрысціян Блізкага Усходу, Афрыкі і іншых рэгіёнаў свету, якія стаяць у адным шэрагу з пераследамі хрысціян першых стагоддзяў і масавымі рэпрэсіямі з боку атэістычных уладаў у XX стагоддзі», — гаворыцца ў паведамленні.

Евангельская асацыяцыя Білі Грэма была заснавана больш за паўстагоддзя таму ў ЗША вядомым у гэтай краіне прапаведнікам Білі Грэмам. Цяпер яго сын Франклін узначальвае гэтую асацыяцыю, а таксама дабрачынную арганізацыю «Торба самараніна».

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.