Узнагароду «Humanismus-Preis 2016» уручылі заснавальніку супольнасці св. Эгідзія |
31.03.2016 10:08 |
На ўзнагароджанні, якое прайшло 30 сакавіка, прысутнічаў кардынал Вальтэр Каспер, старшыня на пенсіі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Асацыяцыі паведаміла, што ўзнагарода была прысуджана за грамадзянскую актыўнасць у дапамозе асабліва патрабуючым і хрысціянскі гуманізм у дзейнасці заснаванай Рыкардзі асацыяцыі. Супольнасць св. Эгідзія была створана ў 1968 г. студэнтамі-католікамі ў Рыме. На сённяшні дзень яна налічвае больш за 60 тыс. членаў у 73 краінах свету. Яна выкарыстоўвае свае міжнародныя сувязі для дапамогі ў вырашэнні канфліктаў і аказвае пасрэдніцтва ў дыпламатычных ініцыятывах. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |