Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урад Егіпта выдаў дакумент аб «ахове цэркваў у ісламе»
01.04.2016 14:15

Вышэйшая рада па справах ісламу, якая працуе пры Міністэрстве па падтрымцы рэлігій (WAQF) Егіпта, прадставіць на працягу месяца даведнік на тэму «аховы цэркваў у ісламе».

Пра гэта 30 сакавіка паведаміў міністр Мухамед Мухтар пасля размовы з кіраўніком рады, адной з задач якой з’яўляецца кантроль за публікацыямі, якія цыркулююць у мячэцях.

Мэта выдання даведніка — дакументальным спосабам даказаць, што ў мусульманскіх супольнасцях аднясенне да Карану можа праяўляцца ў формах, якія спасылаюцца на каштоўнасці суіснавання і павагі да паслядоўнікаў розных рэлігій.

Міністр распавёў пра гэта падчас прэзентацыі іншай ініцыятывы — падручніка-энцыклапедыі.

Мэта выдання падручніка — змяніць некаторае ілжывае ўяўленне пра іслам. Выданне, паводле слоў прадстаўніка ўраду, можа быць карысным інструментам у барацьбе з экстрэмізмам.

У жніўні 2014 года некаторыя групы ісламістаў, падаўленыя арміяй, у знак помсты напалі на хрысціянскія месцы набажэнстваў і навучальныя ўстановы па ўсёй краіне.

Было спалена і знішчана больш за 40 цэркваў. Пазней егіпецкі адміністрацыйны суд вынес рашэнне, што цэрквы як месцы адпраўлення культу не могуць быць разбураны.

Гэта быў адказ на здарэнне, якое адбылося некалькі гадоў таму, калі праваслаўны Патрыярхат Александрыі хацеў знесці адзін з храмаў, каб у гэтым месцы пабудаваць новы аб’ект.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.