У Іспаніі збіраюць подпісы ў падтрымку біскупаў, якія адхіляюць прыняты закон аб транссексуалах |
04.04.2016 10:01 |
Група свецкіх людзей выказала падтрымку іспанскім біскупам гарадоў Алькала-дэ-Энареса i Хетафе ў iх пастырскім пасланні з нагоды зацвярджэння Рэгіянальнай асамблеяй Мадрыда закона аб выключнасцi права транссексуалаў. Як паведамляе Aciprensa.com, мансеньёр Хуан Антоніо Рэйг Пла, бiскуп Алькала-дэ-Энареса, мансеньёр Марыя Лопес дэ Андухар, бicкуп Хетафе, i мансеньёр Хосэ Рыко Павес, дапаможны бicкуп Хетафе, апублікавалі 21 сакавіка манiфест, у якім выказаліся з крытыкай наконт прынятага закона аб транссексуалах, папярэдзіўшы, што яго рэалiзацыя абмяжуе асноўныя правы і свабоды грамадзян.
Біскупы сцвярджаюць, што гэта несправядлівы закон, якi «не з’ яўляецца абавязковым у cвядомасцi». Як адзначана ў заяве, закон аб трансcексуалах «быў зацверджаны ў адпаведнасці з новымі глабальнымі парадыгмамi, якiя з абуральным маўчаннем спасылаюцца на сучасную лексiчную падмену такiх паняццяў, як муж, жонка, бацька, мацi, шлюб, нявiннасць, сіла, надзея, вера, сціпласць, праўда, прыгажосць, дабрыня, моўнымi канструкцыямi: кансенсус, дэмакратыя, сучаснае апладненне, пара, член, пол, грамадзянства і г.д., што прыводзіць да драматычных наступстваў на асабістым і сацыяльным узроўні». Паводле слоў iніцыятараў маніфесту, «розніца памiж мужчынам і жанчынай — не з’яўляецца розніцай, пабудаванай на няроўнасці ці перавазе, але гэта розніца, неабходная для зносін і ўзаемадапаўняльнасці». |