Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Непале Божае Нараджэнне выкрэслена з ліку нацыянальных святаў
05.04.2016 12:31

Непальскія ўлады выкрэслілі Божае Нараджэнне са спісу нацыянальных святаў. Хрысціяне, якія пратэстуюць супраць гэтага рашэння, падкрэсліваюць, што іх правы ў Непале ўсё часцей парушаюцца.

Міністр унутраных спраў Непала адзначыў, што рашэнне выкрэсліць Божае Нараджэнне са спісу афіцыйных святаў было прынята з-за значнага павелічэння колькасці выходных дзён.

Вызнаўцы індуізму ў гэтай краіне маюць ажно 83 выходныя дні, а хрысціяне, пасля апошняга прынятага рашэння — ніводнага.

Божае Нараджэнне было ўключана ў афіцыйны каляндар нацыянальных святаў восем гадоў таму, калі Непал перастаў быць манархіяй і стаў рэспублікай.

Тады была абвешчана свабода веравызнання. Тым не менш, хрысціяне ў Непале па-ранейшаму падвяргаюцца дыскрымінацыі. У цяперашні час у гэтай краіне адчувальна расце ўплыў Індыі з яе індуісцкім экстрэмізмам.


У Непале, насельніцтва якога складае каля 30,5 мільёна чалавек, на долю хрысціян (у большасці пратэстантаў розных дэнамінацый) прыпадае толькі 0,5 працэнтаў жыхароў. Больш за 80 працэнтаў насельніцтва вызнае індуізм, крыху больш за 10 — будызм, менш за 5 працэнтаў — іслам, і менш чым 4 працэнты вызнае традыцыйныя племянныя рэлігіі.

Паводле Kai.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.