Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Запланавана больш за 150 мерапрыемстваў, прысвечаных стагоддзю аб’яўленняў Марыі ў Фаціме
05.04.2016 14:57

На тэрыторыі партугальскага санктуарыя ў Фаціме ў 2017 годзе будзе арганізавана больш за 150 імпрэз розных відаў, звязаных са стагоддзем марыйных аб’яўленняў.

Як паведаміў рэктар партугальскага санктуарыя кс. Карлас Кабецінхас, мерапрыемствы будуць мець як рэлігійны, так і культурны змест.

«Праграма юбілейных урачыстасцяў была спецыяльна спланавана, каб задаволіць разнастайную аўдыторыю — як пілігрымаў, так і людзей, якія не маюць ніякага дачынення да Фацімы», — распавёў святар.

Рэктар партугальскай святыні паведаміў, што ключавым момантам святкавання стагоддзя аб’яўленняў Панны Марыі, якія мелі месца ў Фаціме ў перыяд з мая па кастрычнік 1917 года, будзе візіт Папы Францішка. Гэтая падзея адбудзецца прыкладна 12-13 мая.

«Сярод спадарожных мерапрыемстваў святкавання будуць кангрэсы, калоквіумы, выставы, а таксама музычныя канцэрты», — дадаў кс. Карлас Кабецінхас.

Падзеі, прысвечаныя аб’яўленням 1917 года, праходзяць у Фаціме ўжо на працягу некалькіх месяцаў. Апошняй была нядзельная прэм’ера трапарыёну — музычнай п’есы, характэрнай для візантыйскага абраду. Музычны твор пад назвай «Трапарыён для пастушкі пяшчотных авечак» падрыхтавалі шэсць партугальскіх кампазітараў. Ён заснаваны на мемуарах, напісаных с. Люсіяй дос Сантас, якая памерла ў лютым 2005 года. Кармэлітка была адной з трох дзяцей, якім аб’явілася Марыя ў Фаціме ў 1917 годзе.

Паводле Kai.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.