Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкія біскупы ЗША заклікаюць абараніць права ўрачоў не рабіць аборты
06.04.2016 10:00

Прапанаваны законапраект, які дае права ўрачам адмовіцца ад выканання абортаў, будзе карысны і медыцынскім установам, і пацыентам, заявілі амерыканскія каталіцкія іерархі.

Кардынал Цімаці Долан, старшыня камітэта па абароне жыцця Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША, і арцыбіскуп Балтымора Уільям Лоры, старшыня камітэта па рэлігійнай свабодзе, такім чынам падтрымалі законапраект, які быў пададзены ў Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

Фэдеральнае заканадаўства ў ЗША ў тэорыі абараняе права адмовіцца ад выканання абортаў па прынцыповых перакананнях, аднак на практыцы патрабавала доўгага бюракратычнага афармлення ў кожным канкрэтным выпадку.

Пры гэтым вельмі часта дзяржаўныя структуры гадамі не задавальнялі законныя заявы ўрачоў.

Аляксандр Гелагаеў паводле Catholicnewsagency.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.