Біблію хочуць зрабіць афіцыйнай кнігай у амерыканскім штаце Тэнэсі |
06.04.2016 09:58 |
Сенат заканадаўчага сходу штата 5 красавіка адобрыў законапраект, які называе Біблію афіцыйнай кнігай штата Тэнэсі. На карысць законапраекта выказаліся 19 чалавек, восем былі супраць. Пра гэта са спасылкай на Асашыэйтэд Прэс паведамляе «РИА Новости». Сярод актыўных праціўнікаў законапраекта быў генеральны пракурор штата. Паводле яго слоў, гэты законапраект пярэчыць канстытуцыі, дзе прапісана, што «згодна з законам нельга аддаваць перавагу ніякай рэлігійнай арганізацыі або спосабу адпраўлення веры». Рэспубліканскі сенатар Стыў Сазерлэнд лічыць, што гэты законапраект хутчэй падкрэслівае ўклад Бібліі ў гісторыю і культуру штата, чым указвае на заступніцтва ўраду за асобна ўзятую рэлігію. Цяпер законапраект адпраўлены на разгляд губернатару штата, які не з’яўляецца прыхільнікам законапраекта, але пакуль невядома, ці выкарыстае ён сваё права вета. |