Amnesty International: 2015 год стаў рэкордным па колькасці смяротных прысудаў у свеце |
06.04.2016 12:15 |
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International канстатуе, што 2015 год стаў рэкордным па колькасці смяротных прысудаў за апошнія 25 гадоў. Паводле падлікаў арганізацыі, у 2015 годзе смяротная кара была прыменена больш чым да 1,6 тысяч чалавек, што на 573 чалавекі больш, чым у мінулым годзе. Колькасць смяротных прысудаў павялічылася больш чым у два разы. У гэтую статыстыку не трапіў Кітай, дзе лічбы аб смяротных прысудах лічацца дзяржаўнай таямніцай. Краіны і лічбы Паводле слоў генеральнага сакратара Amnesty International Саліла Шэці, атрыманыя арганізацыяй даныя «выклікаюць глыбокую заклапочанасць». «На шчасце, краіны, у якіх праводзяцца смяротныя пакаранні, належаць да... ізаляванай меншасці. Большасць краін адмовіліся ад смяротнага пакарання, і ў 2015 годзе яшчэ чатыры краіны цалкам выключылі гэтае варварскае пакаранне са сваіх заканадаўстваў», — адзначыў ён напярэдадні публікацыі даклада. |