Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
МУС Польшчы запэўніў у бяспецы ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі |
07.04.2016 10:00 |
Польская паліцыя і службы бяспекі гарантуюць здароўе ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі, як заявіў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак. СДМ адбудуцца ў польскім Кракаве, і з 27 па 32 ліпеня ў іх прыме ўдзел Папа Францішак. «Мы аналізуем усе даныя, якія да нас паступаюць. Увесь час падтрымліваем кантакт з арганізатарамі СДМ і кракаўскай Курыяй. Праводзім абмеркаванні», — сказаў польскі міністр. Урадовец нагадаў, што гэта не першая наведванне Пантыфікам Польшчы. «Службы дасведчаныя і прафесійныя», — запэўніў ён. Паводле Deon.pl (АлГ) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.