Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
90% цыган Расіі – хрысціяне |
07.04.2016 11:40 |
Вера займае важнае месца ў сістэме каштоўнасцяў рускіх цыган. Пра гэта паведаміў Усерасійскі цэнтр даследаванняў грамадскага меркавання па выніках даследаванняў напярэдадні Міжнароднага дня цыган, што адзначаецца 8 красавіка. 90% з ліку цыган вызнаюць хрысціянства і асноўнымі сямейнымі святамі лічаць Божае Нараджэнне і Вялікдзень. Для 40% цыган, нягледзячы на іх ізаляванасць, асноўнай з'яўляецца грамадзянская (руская) ідэнтычнасць. Даследаванне праводзілася па замове Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцяў Расіі і праходзіла ў два этапы. Паводле Интерфакс, (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.