Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Ойча наш» на суахілі стаў папулярнай песняй і патрапіў у камп'ютарную гульню «Цывілізацыя»
08.04.2016 10:41

Культавым творам стала песня амерыканскага музыканта Крыстафера Тына «Baba Yetu» — «Ойча наш» на афрыканскай мове суахілі.

Песня з'явілася ў 2005 годзе як уступная тэма да гульні «Цывілізацыя ІV», якая стала звышпапулярнай. Відэа паказвае ўвесь шлях чалавечай цывілізацыі пад малітоўны спеў.

Выканаўцамі твору сталі спявак Рон Рэйджын і студэнцкі хор «Stanford Talisman».

У 2011 годзе такое выкананне «Ойча наш» стала першай у гісторыі песняй з камп'ютарнай гульні, якое атрымала музыкальную прэмію Grammy.

Потым песню шмат разоў выконвалі розныя спевакі і музыканты.

Вельмі прыгожа ў 2014 годзе песню-малітву праспявалі Пітэр Холенс і Малука (Юдыта де лос Сантос).

Аляксандр Гелагаеў паводле Deon.pl

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.