Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Галівудскі акцёр Морган Фрыман стаў стваральнікам серыяла «Гісторыі пра Бога»
08.04.2016 11:31

Прэм’ера першай часткі серыяла для паўночнаамерыканскай аўдыторыі адбылася ў эфіры National Geographic Channel 3 красавіка. Галоўным пытаннем першага эпізоду серыяла, які атрымаў назву «Па той бок смерці», стала: «Што адбываецца, калі мы паміраем?»

Амерыканскі акцёр Морган Фрыман, які выступіў у ролі вядучага, спрабуе даследаваць адносіны да смерці, жыцця пасля смерці і ўваскрасення ў розных рэлігіях мінулага і сучаснасці. Паводле слоў акцёра, пытанне пра тое, што адбываецца з людзьмі, калі яны паміраюць, з’яўляецца «самай вялікай таямніцай для чалавецтва».

Падчас здымак першай серыі Морган Фрыман наведаў розныя краіны па ўсім свеце, праводзячы здымкі ў Рыме, Каіры, Ерузалеме, Мехіка і г.д.

Адным з герояў першага эпізоду серыяла стаў прафесійны дайвер з Нью-Ёрка Дэвід Бэнет, які ў 1983 годзе тануў у Ціхім акіяне ля ўзбярэжжа Сан-Дыега і, паводле яго слоў, перажыў вопыт смерці. Як сведчыць мужчына, па той бок яго атачала святло, але ў выніку, як лічыць Бэнет, яму быў дадзены другі шанец, і ён выжыў.

На сёння запланаваны паказ шасці серый новага серыяла, кожная з якіх будзе выходзіць у эфір тэлеканала National Geographic Channel па нядзелях. Серыял «Гісторыі пра Бога» змогуць убачыць гледачы тэлеканалаў National Geographic Channel і Nat Geo Mundo у 172 краінах на 45 мовах свету.

Паводел sib-catholic.ru, (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.