Калумбія легалізавала аднаполыя саюзы |
08.04.2016 12:28 |
Канстытуцыйны суд Калумбіі разгледзеў заявы з боку некалькіх актывістаў ЛГБТ-руху і аднаполых пар, якія хацелі б стварыць афіцыйныя матрыманіяльныя саюзы і патрабуюць тыя ж правы, што і традыцыйныя пары.
Пасля трох месяцаў дэбатаў Канстытуцыйны суд Калумбіі шасцю галасамі «за» пры трох «супраць» дазволіў рэгістраваць у краіне аднаполыя шлюбы. Чакаецца, што ўжо ў бліжэйшыя дні натарыусы змогуць афіцыйна рэгістраваць аднаполыя пары па ўсёй Калумбіі. Пачатак гэтаму працэсу быў дадзены ў 2011 годзе, калі Канстытуцыйны суд даў парламенту краіны два гады, каб урэгуляваць гэтае пытанне.
Першым горадам у Лацінскай Амерыцы, дзе можна афіцыйна зарэгістраваць аднаполы шлюб, у канцы 2009 года стаў Мехіка. З 2010 года такія шлюбы былі таксама дазволены ў Аргенціне, а ў маі 2013 года аднаполыя шлюбы рэгіструюць у Бразіліі.
Асноўнай рэлігіяй Калумбіі з’яўляецца каталіцтва, якое не прызнае аднаполыя шлюбы. Епіскапаты шэрагу краін у апошні час выступаюць з афіцыйнымі заявамі, у якіх асуджаюць рашэнні ўрадаў сваіх краін аб легалізацыі аднаполых стасункаў.
РИА Новости, (IL)
|